25 жніўня – Дзень аднаўлення незалежнасці Беларусі
На сёння прыпадаюць 17-я ўгодкі аднаўлення дэ-юрэ незалежнасці Беларусі. 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў статус канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, прынятай 27 ліпеня 1990-га. Гэта адбылося пасля паразы жнівеньскага путчу ў Маскве. Пад ціскам дэпутацкай Апазіцыі БНФ на чале з Зянонам Пазьняком пракамуністычная большасць Вярхоўнага Савета прагаласавала за незалежнасць нашай краіны ад Масквы.
Нагадаем, што канчаткова развал Савецкага Саюза быў аформлены падпісаннем Белавежскіх пагадненняў у снежні 1991 года. Беларусь стала незалежнай дзяржавай.
Нагадаем, што канчаткова развал Савецкага Саюза быў аформлены падпісаннем Белавежскіх пагадненняў у снежні 1991 года. Беларусь стала незалежнай дзяржавай.