27-28 снежня Мінск наведае дэпутат бундэстага Марылуізэ Бек

27-28 снежня Мінск наведае дэпутат германскага бундэстага Марылуізэ Бек, паведамляе БелаПАН. Як паведамілі ў бюро дэпутата, мэта візіту — "пацвердзіць бесперапынную ўвагу да рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі, якія працягваюцца ў Беларусі з нядзелі".

Бек плануе сустрэцца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, апазіцыі, урада, а таксама з незалежнымі журналістамі.