27 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень тэатра
Ён быў заснаваны ў 1961 годзе ІХ кангрэсам Міжнароднага інстытута тэатра і з тых часов адзначаецца ўсімі міжнароднымі тэатральнымі супольнасцямі.
Як вядома, слова “тэатр” паходзіць ад старажытна-грэцкага слова theatron, што азначае “месца, дзе глядзяць”. Традыцыйна ў тэатры граюць два найбольш папулярныя жанры — камедыю і трагедыю, сімваламі якіх сталі дзве тэатральныя маскі.
Згадка пра першую ў свеце тэатральную пастаноўку датуецца 2500 годам да нашай эры. Яна адбылася ў Егіпце. Сюжэтам былі вобразы егіпецкай міфалогіі — гісторыі бога Асірыса. У старажытнай Грэцыі стаў фармавацца як мастацтва, вызначаліся дакладныя паняцці трагедыі і камедыі, а таксама іншых тэатральных форм.
У Беларусі першая прафесійная тэатральная трупа была арганізаваная Ігнатам Буйніцкім у пачатку 20 стагоддзя.