27 студзеня ПАСЕ разгледзіць рэзалюцыю па Беларусі

27 студзеня на сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы  пройдуць дэбаты па сітуацыі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Просьбу аб правядзенні тэрміновых дэбатаў па сітуацыі ў Беларусі падала 13 студзеня старшыня ліберальнай групы дэпутатаў ПАСЕ Ан Брасер.

Па выніках дэбатаў чакаецца прыняцце рэзалюцыі па Беларусі. Парламентарыі заклікаюць увесці жорсткія эканамічныя санкцыі і цягам года правесці перавыбары.