29 дзяцей загінула на дарозе ў гэтым годзе
29 дзяцей загінула на дарогах Беларусі ў гэтым годзе. Як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ Беларусі Максім Падбярэзкін, колькасць загінуўшых дзяцей з года ў год змяншаецца. Падбярэзкін: "Нягледзячы на тое, што велізарныя высілкі прыкладаюцца, дзеці на дарозе ўсё адно гінуць. І аналіз гэтых здарэнняў паказвае, што гэта адбываецца з-за халатнасці іх бацькоў. Да 2009 году на траціну, у параўнанні з 2002 годам, скарацілася колькасць такіх здарэнняў. Сёлета станоўчая тэндэнцыя зніжэння такога роду ДТЗ захавана."
Адзначым, што ў 2008 годзе ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў загінулі 65 дзяцей, летась – 49. Па інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі, найбольшая колькасць ДТЗ з удзелам дзяцей адбываецца ўвесну і ўлетку.