29 месцаў масавага адпачынку ў Беларусі зачыненыя для купання
У Беларусі на сёння зачынена для купання 29 месцаў масавага адпачынку, паведамляе БелаПАН. Так, у Брэсцкай вобласці пастанова аб забароне купання дзейнічае ў сямі месцах адпачынку. Асноўная прычына — неадпаведнасць адабраных спробаў вады паводле мікрабіялагічных паказнікаў. У Віцебскай вобласці нельга купацца ў вадаёмах шасці месцаў адпачынку. Найбольшая колькасць пляжаў, дзе нельга заходзіць у ваду, — у Гомельскай вобласці, там нельга купацца 12 месцах масавага адпачынку. У Мінскім раёне забаранілі купацца ў раёне пляжа “Паўнёвы” Заслаўскага вадасховішча блізу санаторыя “Юнацтва”.
У Магілёўскай вобласці забарона на купанне распаўсюдзілася на гарадскія пляжы на Дняпры ў Магілёве і ў Шклове, а таксама на зону адпачынку на Чорным возеры ў Крычаўскім раёне. У Гродзенскай вобласці і ў Мінску пастановы аб забароне на купанне не выносіліся.