3 чалавекі загінулі, 37 — атрымалі раненні падчас правядзення карыды
У Калумбіі завяршылася трагедыяй адно з самых папулярных відовішчаў - карыда, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.
3 чалавекі загінулі, сама меней 37 атрымалі раненні. Адна з разлютаваных жывёлін кінулася на гледачоў, якія спусціліся з трыбун, каб па традыцыі прыняць удзел у баях. Адзін з быкоў збіў з ног мужчыну, стаў таптаць яго капытамі, а затым пусціў у ход рогі. Нягледзячы на ўсе намаганні, адагнаць жывёліну ўдалося не адразу. Пры гэтым смяротныя раненні атрымалі яшчэ 2 чалавекі.
Зараз у краіне актыўна абмяркоўваецца пытанне аб недапушчальнасці выкарыстання быкоў у публічных мерапрыемствах.