3 кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень настаўніка
Па традыцыі ў першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца дзень настаўніка. Сёлета сваё прафесійнае свята адзначаюць болей за 440 тысяч педагагічных работнікаў. Увогуле ж па краіне налічваецца болей за 10 тысяч установаў адукацыі. Беларусь — другая пасля Францыі краіна, дзе ўсе законы аб адукацыі звялі ў адзіны кодэкс. Яго ў другім чытанні разгледзіць Палата прадстаўнікоў на асенняй сесіі, паведамляе TUT.by. Са словаў намесніка міністра адукацыі Казіміра Фарыно, у гэтай сферы выконваюцца ўсе дзесяць існуючых стандартаў. На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў на пачатку навучальнага года скіравалі 770 мільярдаў рублёў.
У сувязі з падвышэннем болей чым на 30% памеру тарыфнай стаўкі першага разраду ад 1 лістапада значна ўзрастуць заробкі настаўнікаў. Цяпер, як абяцаюць у Міністэрстве адукацыі, яны будуць у сярэднім 855 тысяч рублёў.