3 ліпеня мінскае метро працуе да 3.00

3 ліпеня на ў звязку з адзначэннем дня незалежнасці мінскае метро будзе працаваць да 3.00, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Мінгарвыканкаму. Шэраг маршрутаў наземнага транспарту таксама падоўжыць сваю працу. Так, да 3.00 будуць хадзіць аўтобусы і тралейбусы найбольш важных марштураў. Падоўжаць і працу трамвайных маршрутаў №1 і №3.

Апрача таго, сёння, 2 ліпеня ад 19.00 да 24.00 у сувязі з урачыстай цырымоніяй захавання парэшткаў салдат у крыпце храма-помніка Усіх Святых на вуліцы Усяхсвяцкай павялічаць колькасць рухомага складу на аўтобусных маршрутах №№ 27, 51, 87, 100, 139 і тралейбусных маршрутах №№ 29 і 41. Інтэрвалы руху цягнікоў метро ў гэты час зменшаць.