3 ліпеня пад Мінскам пройдзе фэст GLOBAL GATHERING Freedom Festival
Трэцяга ліпеня на аэрадроме "Баравая" пад Мінскам пройдзе фэст электроннай танцавальнай музыкі GLOBAL GATHERING Freedom Festival. Фэст разлічаны на аматараў клубнай музыкі. Ім будуць прапанаваныя дзве танцпляцоўкі і сцэны. На адной з іх выканаўцы Eric Prydz (Швецыя), Tom Novy (Нямеччына), Micky Slim (Вялікабрытанія), ды-джэй List (Расея) прадставяць музыку ў стылі хаўс і прагрэсіў, на другой — чакаюцца выступы нямецкіх музыкаў Мandy і Tiefschwarz, якія выканаюць кампазіцыі ў стылі тэхна.
Наведвальнікам фэсту прапануюць перформанс і розныя забавы. Будуць працаваць атракцыёны, кавярні, намёты, дзе моладзь зможа набыць сувеніры і зрабіць часовыя татуіроўкі і боды-арт.
Да пачатку GLOBAL GATHERING запланаваная серыя клубных вечарынак у гарадах Беларусі з удзелам рэзідэнтаў фэсту і гасцей. Яна адкрыецца 31 траўня выступам DJ Paul Thomas (Вялікабрытанія) у мінскім клубе "Night Star". 7 чэрвеня ў брэсцкім начным клубе "Матрыца" выступіць DJ List (Расія). 20 чэрвеня ў гомельскім клубе "Нема" і 21 чэрвеня ў наваполацкім клубе "21 стагоддзе" будзе граць DJ Fish.
БелаПАН