3 лістапада - Дзень святога апекуна Гродна

На дзень Святога Губерта, які адзначаецца 3 лістапада, у мінулым прыпадаў у Гародні Дзень горада. Сцэна са з’яўленнем Аленя з залатым крыжам паміж рагамі перад Губертам, а менавіта такім ёсць герб горада, была самай чаканай сярод гарадзенцаў у дзень свята.

Калi быў абвешчаны конкурс на стварэнне гербу горада, то шмат хто з мясцовых артадоксаў актыўна выступаў супраць аленя святога Губерта, прапаноўваючы ўзамен шасцяронкi i трубы.

Тым не менш мастакi Фралоў i Iльiн з дапамогай прафесара Мiхася Ткачова распрацавалi эскiз гербу менавiта з аленем святога Губерта. Улады не прымалi герб з крыжом, хацелi замянiць яго на зорку. Але ўсё ж у 1991 годзе ён быў афiцыйна зацверджаны.

Дні Святога Губерта ў гэтым годзе ўжо трэці раз арганізуе гродзенскі “Рух за свабоду".Актывісты ладзяць разнастайныя культурніцкія акцыі, прысвечаныя гісторыі і сучаснасці Гродна.

Афіцыйна Дзень горада адзначаецца 16 ліпеня, у гадавіну вызвалення Гродна ад фашысцкіх захопнікаў. Сябры гродзенскага “Руху за свабоду” лічаць, што найбольш правільна адзначаць свята горада ў дзень святога апекуна Гродна – Святога Губерта.