3 снежня — Міжнародны дзень інвалідаў
Яго абвясціла Генеральная Асамблея ААН у 1992 годзе. Правядзенне гэтага дня скіраванае на прыцягненне ўвагі да праблемаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, на абарону іх годнасці, правоў і дабрабыту. Таксама 3 снежня грамадства імкнецца звярнуць увагі на тыя перавагі, якія яно атрымлівае ад удзелу інвалідаў у палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным жыцці. На сёння ў Беларусі жыве болей за паўмільёна чалавек, якія маюць інваліднасць, з іх 29 тысяч — дзеці.