30 лістапада - Міжнародны дзень абароны інфармацыі

У 1988 годзе амерыканская Асацыяцыя кампутарнага абсталявання абвясціла 30 лістапада Міжнародным днём абароны інфармацыі. Мэтай Дня з'яўляецца напамін аб неабходнасці абароны кампутараў і ўсёй захоўваемай у іх інфармацыі.

У 1988 годзе была зафіксавана першая масавая эпідэмія "чарвяка", які атрымаў назоў ад імя свайго стваральніка — Морыса. Менавіта тады адмыслоўцы задумаліся аб неабходнасці комплекснага падыходу да забеспячэння інфармацыйнай бяспекі.

Тады з-за выпадковай памылкі ў кодзе звычайнай праграмы атрымаўся вірус. Былі заражаныя шэсць тысяч вузлоў сеткі ARPANET – папярэдніцы Інтэрнэту. Запусціў праграму аспірант Карнэльскага ўніверсітэта Роберт Морыс. Вылічыць стваральніка "чарвяка" было практычна немагчыма, але бацька аспіранта настаяў на тым, каб ён прызнаўся ў сваёй памылцы. Шкода ад віруса склала 96 мільёнаў долараў. Морыса прысудзілі да трох год турмы ўмоўна, чатыромстам гадзінам грамадскіх прац і да штрафу ў 10 з паловай тысяч долараў. А праграмісты стварылі першую ў свеце антывірусную праграму.