30 верасня ў Варшаве Пінігін ставіць "Пінскую шляхту"

Прэм'ера "Пінскай шляхты" - фарсу-вадэвіля Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў пастаноўцы рэжысёра Мікалая Пінігіна адбудзецца 30 верасня у варшаўскім тэатры "Рампа".  Спектакль  з'яўляецца плёнам супрацоўніцтва польскіх актораў з артыстамі Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы. Па словах палякаў, гэта своеасаблівае адраджэнне пісьменьніцкага талента Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які быў цалкам забыты ў Польшчы. Твор, напісаны пісьменнікам памежжа ў 1866 годзе, быў адразу забаронены царскай цэнзурай і на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў не мог быць апублікаваны. Тэатр "Рампа" ўпершыню пакажа твор на польскай мове у перакладзе прапраўнучкі аўтара Барбары Кшыжанскай-Чарноўскай.

Квіткі, якія началі прадаваць яшчэ за год да падзеі, цалкам разышліся.

Дарэчы, вершы да песняў у пастаноўцы напісаў Уладзімір Някляеў