300 школьнікаў у Беларусі вывучаюць кітайскую мову

Больш за 300 беларускіх школьнікаў вывучаюць кітайскую мову з першага класа. Прычым, не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах.  Паводле словаў міністра адукацыі Беларусі Аляксандра Радзькова, яшчэ каля 300 школьнікаў выказалі жаданне вывучаць кітайскую мову на факультатыўных занятках.

“Гэта сведчыць пра тое, што цікаўнасць да кітайскай культуры, беларуска-кітайскіх адносінаў вельмі высокая”, кажа Радзькоў.

БЕЛТА