33,6% прадпрыемстваў харчовай прамысловасці - стратныя

У студзені—лютым 2009 г. аб'ём вытворчасці ў харчовай прамысловасці Беларусі ўзрос на 2,8% у дачыненні да аналагічнага леташняга перыяду і склаў 2 трлн. 700 млрд. рублёў.
Рэнтабельнасць рэалізацыі ў студзені 2009 г. склалася на ўзроўні 2,7% (11,3% — у студзені 2008 года), рэнтабельнасць продажу — 2,1% (9%), паведамляе Белстат.

130 прадпрыемстваў (33,6% ад агульнай колькасці) былі стратнымі. Сума стратаў склала 75 млрд. 239 млн. рублёў.

БелаПАН