350 тысяч штрафу за здзек з птушкі
Глыбоцкі суд Віцебскай вобласці аштрафаваў мясцовага жыхара, які вырашыў зрабіць пудзіла з жывога грака.
Лёс мужчыны, які вырашыў "дзедаўскім" спосабам абараніць свой гарод ад птушак, вырашаўся амаль два месяцы. Скаргу яго суседкі ў інспекцыю па ахове жывёльнага свету доўга разглядалі розныя іншыя інстанцыі. Жанчына тэлефанавала і прасіла вызваліць птушку, якую сусед прывязаў за нагу да даўгой палкі ды выставіў у сваім гародзе ў якасці пудзіла.
Грака вызваліў інспектар. Ён жа распавёў, што звычай выкарыстоўваць у якасці пудзіла мёртвую ці жывую птушку практычна не мае сэнсу.
Аштрафаваны глыбачанін сцвярджаў, што злавіў птушку, ударыў яе па галаве і быў упэўнены, што яна мёртвая. Чаму пасля гэтага грак крычаў так, што нервы не вытрымалі нават у суседзяў, растлумачыць ён не змог, перадае Радыё Свабода.