4 траўня кіраўніцтва МУС шпацыруе вакол азёраў

"4 траўня міністр унутраных справаў У.Навумаў мае намер прайсці вакол трох азёр - Нарач, Мядзел і Мястра - па асфальтавай дарозе 100 км за 19 гадзін.  Сярэдняя хуткасць руху міністра складзе 6,5 кіламетраў на гадзіну", -- заявілі "Інтэрфаксу" ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.


"Разам з міністрам вакол азёр збіраюцца пайсці каля 40 чалавек, сярод якіх супрацоўнікі ГУЎС Мінска, спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз", кіраўніцтва дэпартамента фінансаў, прыватныя асобы", паведамілі ў МУС.

Гэта не першы выпадак, калі кіраўнік МУС за суткі пераадольвае пешшу дзясяткі кіламетраў. Напрыклад, сёлета ў лютым ён прайшоў каля 80 км, сцвярджаюць у міністэрстве.

Інтэрфакс