400 гадоў у інтэрнэце правялі летась мінчукі

400 гадоў у Сусветным павуцінні правялі летась жыхары беларускай сталіцы.  У Мінскім гарадскім упраўленні статыстыкі падлічылі, што гараджане па парольным доступе працавалі ў інтэрнэце больш за 211 мільёнаў хвілін.

Для параўнання, у 2000 годзе мінчукі правялі ў інтэрнэце крыху больш за 43 мільёны хвілін альбо 82 гады, паведамляе газета “Минский кур’ер”.