42 мільёны рублёў укралі баранавіцкія педагогі

42 мільёны рублёў незаконна налічылі супрацоўнікам Баранавіцкай музвучэльні за апошнія некалькі год. Высветлілі гэта супрацоўнікі міжраённага КДК.  Некаторыя педагогі-музыкі былі аформленыя на працу па сумяшчальніцтве, атрымлівалі грошы, але на працу не хадзілі. У некаторых з аформленых на працу няма музычнай адукацыі. Больш за 25 млн. рублёў было налічана студэнтам дзённай формы навучання мінскіх ВНУ, якія таксама значыліся на працы, яле на яе не з'яўляліся. Распачатая крымінальная справа.