44 беларускія кіроўцы апынуліся ў "палоне" ва Узбекістане (відэа)
Дальнабойнікі прывезлі груз яшчэ 20 траўня, але дагэтуль не могуць вярнуцца на радзіму.
Пасля 4 тысяч кіламетраў шляху на мяжы з Афганістанам яны перадалі груз і чакаюць вяртання пустых прычэпаў. Разам з беларусамі ў падобнай сітуацыі апынуліся прадстаўнікі польскай, балгарскай, латышскай і расійскай фірмаў. Праблема, нібыта, у нейкай канфліктнай сітуацыі заказчыка — балгарскай кампаніі — з афганскімі партнёрамі.
Беларускім кіроўцам паабяцалі, што сёння іх пачнуць адпраўляць на радзіму, інфармуе тэлеканал АНТ.