48-гадовы трактарыст стаў ахвярай уласнага трактара

48-гадовы трактарыст трапіў у лякарню з адарваным вухам, пераломам асновы чэрапу і адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай пасля таго, як паспрабаваў запусціць трактар “МТЗ-82.1” Інцыдэнт здарыўся 1 ліпеня. Зараз следчая група Пастаўскага РАУС праводзіць па гэтым факце праверку, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска са спасылкай на Віцебскую абласную міліцыю.