5 млн долараў будзе каштаваць Нацыянальная антыдопінгавая лабараторыя

Амаль 5 мільёнаў долараў будзе каштаваць новае абсталяванне для Нацыянальнай антыдопінгавай лабараторыі, якая зараз ствараецца ў нашай краіне.  Паводле словаў міністра аховы здароўя Беларусі Васіля Жарко, зараз праводзіцца тэндэр на закупку абсталявання. Яго выкарыстаюць для кантроля за падрыхтоўкай беларускіх спартсменаў да Алімпійскіх гульняў і міжнародных спаборніцтваў.

Дырэктарам будучай лабараторыі зацверджаны доктар хіміка-фармацэўтычных навук Аляксандр Хаменка.

БЕЛТА