5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны. У гэты дзень ў 1919 годзе быў створаны беларускі Камісарыят сацыяльнага забеспячэння. І тэндэнцыя да павелічэння колькасці састарэлых людзей у Беларусі вядзе да таго, што работнікі гэтай галіны становяцца ўсё больш запатрабаванымі. Як паведамляе Белтэлерадыёкампанія ў адрозненне ад большасці постсавецкіх дзяржаў сістэма дзяржаўнай сацыяльнай абароны ў Беларусі не толькі захавана, але і актыўна ўдасканальваецца.