50 Cent абвінавачваюць у прапагандзе гангсцерства

Рэперу 50 Cent прад'яўленыя абвінавачванні ў прапагандзе «гангстэрскага ладу жыцця». Пазоўцам стаў 14-гадовы амерыканец Джэймс Роўзманд і яго маці Сінція Рыд, якія падалі ў суд 8 красавіка.

Прычынай судовага разгляду паслужыў інцыдэнт, які адбыўся ў сакавіку цяперашняга году. Паводле сцвярджэння Роўзманда, чацвёра маладых людзей, сярод якіх быў і сябра рэп-групоўкі G-Unit Тоні Яё і яго супрацоўнік Лоўэл Флэтчэр, пагражалі яму фізічнай расправай.

Рэпераў зачапіў той факт, што падлетак быў у футболцы з сімволікай кампаніі Czar Entertainment, якая прадстаўляе інтарэсы рэпера The Game, які з'яўляецца канкурэнтам з G-Unit.

Як вядома, 50 Cent з'яўляецца адным з фундатараў гэтай рэп-групоўкі, і менавіта з яго згоды, як лічыць пацярпелы, і адбываюцца падобныя разборкі.

У пазове гаворыцца, што «ўдзельнікі G-Unit, Yayo і 50 Cent уключна, натхнялі, ухвалялі, апраўдвалі і закрывалі вочы на выхадкі ўдзельнікаў сваёй групоўкі, якія пагражалі гвалтам і/або былі зацягнутыя ў гвалтоўныя дзеянні ў інтарэсах іх бізнэсу».

У лютым Яё і Флэтчэр ужо былі замяшаныя ў падобным інцыдэнце. У выніку судовага разгляду Яё быў прызнаны вінаватым у пераследаванні непаўналетніх і атрымаў у якасці пакарання 10 дзён грамадскіх прац.

Флэтчэр жа быў абвінавачаны ў дзеяннях, якія пагражалі здароўю дзіцяці, і асуджаны на 9 месяцаў турэмнага зняволення.

Фота: www.lastfm.pl