500 тысячаў еўра "расталі" за паўмесяца
У Брэсце пачалі разбіраць штучны каток на вольным паветры, які быў пабудаваны на грошы нямецкага інвестара за 500 тыс. еўра.
Лядовая арэна была адкрытая пры канцы снежня, але прапрацавала не больш за паўмесяца ў нармальным рэжыме.
Як раней пісаў ALE.BY, каток растаў у студзені з прычыны таго, што была зменшаная магутнасць ахаладжальнай усталёўкі. Цёплае надвор'е і дажджы тут не пры чым. Зменшылі магутнасць таму, што рахункі за электрычнасць горад выставіў "неадэкватныя".