5nizza развалілася падчас запісу новага альбома

На днях украінскі дуэт 5nizza скончыў сваё існаванне. Як стала вядома, думкі пра будучыню гурта і бліжэйшыя планы ўдзельнікаў праекту Сяргея Бабкіна і Андрэя "Сана" Запарожца кардынальна разышліся падчас запісу трэцяга студыйнага альбома.

У выніку, музыкі прынялі рашэнне, што "Пятніца" застанецца ў гісторыі як акустычны дуэт з двума альбомамі. А новы матэрыял стане сольным праектам Андрэя Запарожца, і ён ужо атрымаў назву SunSay.

Дадам, што канцэрты-прэзентацыі новага альбома “Сана” адбудуцца 5 кастрычніка ў Маскве ў клубе "Апельсін" і 6 кастрычніка - у Піцеры ў клубе "Порт".

Фота: www.ekspress.ee