6% беларусаў жывуць у беднасці

Як і ў мностве іншых краін з пераходнай эканомікай, найбольшая рызыка беднасці ў Беларусі — для вяскоўцаў і жыхароў малых гарадоў.

Істоміна: "Нам варта прызнаць, што большая рызыка ў сем'ях з трыма і больш дзецьмі, з нізкім узроўнем адукацыі. Для людзей, якія адносяцца да ўразлівых груп. Гэта беспрацоўныя, моладзь, якая заканчвае ўніверсітэты і не можа знайсці сабе працу. На самым першым месцы стаіць насельніцтва малых гарадоў".