6 красавіка ў Полацку «Ноч Ваўкалака»

У Полацку распачалася падрыхтоўка да «Ночы Ваўкалака» – фэсту-конкурсу для маладых беларускамоўных гуртоў. Адбудзецца фестываль ў полацкім гарадскім доме культуры 6 красавіка.

Акрамя выступу канкурсантаў плануецца прыезд вядомых гасцей – рок-каралёў сёлетняй "каранацыі" гурта “Нейра Дзюбель”.

Заявы арганізатары конкурсу пачалі ўжо прымаць.

Для таго, каб мець магчымасьць паўдзельнічаць у конкурсе, трэба да 30 сакавіка падаць заяўку з наступнымі звесткамі: назва гурта, яго склад, гісторыя, дэманстрацыйны запіс у фармаце МР3 якасцю не менш за 128 кб/с і тэксты песень, а таксама кантактны тэлефон.

Заяўкі падаюцца на e-mail [email protected].

Кантактныя тэлефоны: 510-91-06 (Лера), 964-87-34 (Марына).

Фота: www.parfantasy.ru