6 ліпеня — Сусветны дзень пацалункаў

Сёння адзначаецца Сусветны дзень пацалункаў, паведамляе газета “Звязда”. Калі людзі ўпершыню пачалі цалавацца і адкуль паходзіць пацалунак невядома. Але ж цяпер амаль ва ўсім свеце людзі, трапіўшы ў рамантычную сітуацыю, адчуваюць неўсвядомленую неабходнасць цалавацца. Першы пацалунак на кінаэкране адбыўся паміж Мэй Ірвін і Джонам С. Рае ў 30-секундным роліку Томаса Эдысана пад назвай "Пацалунак", гэта было ў 1896 годзе. Самы насычаны пацалункамі фільм — "Дон Жуан" 1926 году. У ім налічылі 191 пацалунак. Самы доўгі пацалунак у гісторыі кіно належыць Рэджыс Тумі і Джэйн Ваймэн. Яны цалаваліся цягам 185 секунд у фільме "Ты цяпер у арміі" ("You're іn the Army Now"), што складае 4 працэнты ад усёй працягласці кінастужкі.

Увогуле, даследчыкі неаднаразова сцвярджалі, што пацалунак карысны для здароўя. Той, хто больш цалуецца, даўжэй жыве. Пацалункі здымаюць стрэс, дэпрэсіўны стан, фрустрацыі і страхі. Яны з'яўляюцца прычынай выкіду ў кроў адрэналіну, што спрыяе ўзняццю тонусу, і эндарфінаў, так званых "гармонаў шчасця", якія не толькі падвышаюць настрой, але і даюць чалавеку адчуванне лёгкасці і бадзёрасці.