6 снежня каталікі адзначаюць Дзень Святога Мікалая

Святы Мікалай з’яўляецца адным з найбольш папулярных святых на Захадзе, а на Усходзе яго ўшаноўваюць другім пасля Багародзіцы. Мікалая часта называюць цудатворцам і лічаць вялікім сябрам дзяцей.
На Захадзе ён стаў правобразам славутага Санта-Клаўса. У многіх каталіцкіх краінах існуе звычай у гэты дзень рабіць дзецям падарункі.