65 чалавек сталі ахвярамі выбуху на прадпрыемстве ў Кітаі (відэа)

Здарэнне адбылося 2 жніўня на адной з фабрык у горадзе Куньшань (правінцыя Цзянсу), паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.

Выбух адбыўся ў паліровачным цэху кампаніі Kunshan Zhongrong Metal Products. Паводле папярэдніх дадзеных, яго магло справакаваць запальваючае рэчыва.

Невядома, што магло стаць прычынай дэтанацыі. На месцы працуюць ратавальнікі і медыкі.