7 мільёнаў тон нафты здабудуць беларусы ў Венесуэле за пяць гадоў

Як мінімум 7 мільёнаў тон нафты здабудуць беларусы ў Венесуэле на працягу пяці гадоў.
Сумеснае беларуска-венесуэльскае прадпрыемства “ВенБелНафта” распачало распрацоўку нафтавых радовішчаў Лагамедзіё і Гуара Эстэ ў пачатку года. Першыя барэлі ўжо здабытыя. Паведамляецца, што першапачатковы аб’ём выпрацоўкі дасягне амаль 700 тысяч тон за год.

Да таго ж плануецца пачаць распрацоўку яшчэ трох радовішчаў, што дазволіць давесці гадавую здабычу да 1,5 млн тон. Інвестыцыі ў іх распрацоўку ацэньваюцца больш чым у 400 мільёнаў долараў, паведамляе тэлеканал ОНТ.