7 верасня стала варшаўскае метро
Увечары 7 верасня на некалькі гадзінаў быў спынены рух на адной са станцый метро Варшавы. Паліцыя атрымала паведамленне пра валізку, пакінутую без нагляду на платформе. "Была знойдзена валізка і таму мы прынялі рашэнне закрыць станцыю па меркаваннях бяспекі", - заявіў прэс-сакратар варшаўскага метро Кшыштаф Маляўка.
Пасажыры былі вымушаныя пакінуць станцыю на гадзіну, адзначае Gazeta.pl. Калі паліцыянты і служба метро прыбылі на месца, высветлілася, што трывога марная - адзін з пасажыраў забыўся свой багаж і вярнуўся па яго праз некаторы час.