7 жніўня гарачыня можа зноў пабіць рэкорд

Сёння гарачыня зноў можа пабіць рэкорд. Учора, 6 жніўня, абсалютны тэмпературны максімум зафіксаваны ў Горках Магілёўскай вобласці — 38,7 градуса, паведамляе БелаПАН. Вышэй за адзнаку +38 тэмпература паветра ўзнялася ўчора яшчэ ў чатырох гарадах краіны — у Касцюковічах, Чачэрску, Гомелі і Оршы. У Мінску ўчора ўдзень было +32,4 градуса. Для сталіцы гэта таксама рэкорд дня. Папярэдні быў 6 жніўня 1994 года — 32,2. Увогуле ж па Беларусі сёння сіноптыкі абяцаюць да +39 градусаў цяпла.