70% фальшывых грошай у Беларусь ідуць з Расіі
Падробленыя расійскія тысячарублёвыя банкноты перабраліся праз дзяржаўныя межы. Так, праваахоўныя органы Беларусі адзначаюць, што часцей сталі выяўляць на тэрыторыі краіны фальшывых тысячарублёвак, увезеных з Расіі. Як паведамляе сайт "Інвестыцыі. Банкі. Кансалтынг", да 70% падробленай замежнай валюты, канфіскаванай на тэрыторыі Беларусі, паступіла менавіта з Расіі. Як правіла, фальшывыя банкноты наміналам 1000 расійскіх рублёў выяўляюцца ў пунктах абмену валют у прымежных з Расіяй абласцях.