70 гадоў таму афіцыйна аб’ядналіся Заходняя Беларусь і БССР
70 гадоў таму, 14 лістапада 1939 г., трэцяя (пазачарговая) сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Закон “Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і аб'яднанні яе з Беларускай ССР”. У выніку аб'яднання Заходняй Беларусі і БССР нашая краіна набыла сучасныя межы (за выключэннем Беласточчыны, перададзенай Польшчы ў 1944 г.). Насельніцтва Беларусі павялічылася да 11 мільёнаў чалавек.