70-гадовы дзед прастаяў у глеі палову сутак
Раніцай 13 ліпеня гомельскі пенсіянер пайшоў на адзін з вадаёмаў абласнога цэнтру і там завяз.
У вадзе ён прастаяў болей за 12 гадзінаў, пакуль яго крыкі аб дапамозе не пачулі выпадковыя мінакі. Выбрацца самастойна дзядуля не мог, а месца было даволі бязлюднае, таму выратавалі яго толькі ўвечары. Паблізу нарэшце з’явіліся людзі, якія выклікалі супрацоўнікаў МНС.
Дзядулю дасталі з вады і перадалі медыкам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.