700 мільёнаў дарослых у свеце не ўмеюць чытаць і пісаць - ААН
Больш за 700 мільёнаў дарослых у свеце не ўмеюць чытаць і пісаць. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе ЮНЭСКА, абнародаваным у штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Найбольш непісьменных жыве ў Індыі (каля 35% ад агульнай колькасці),
Бангладэш, Бразіліі, Кітаі і Егіпце.
Пры захаванні цяперашніх тэндэнцый 72 з 101 краіны, для якіх былі праведзеныя разлікі, будуць не ў стане да 2015 года знізіць напалову ўзровень непісьменнасці дарослага насельніцтва.
Пад пытаннем застаецца ўвядзенне да гэтай жа даты ўсеагульнай бясплатнай пачатковай адукацыі. ААН так і не здолела сабраць 11 мільярдаў долараў, якія неабходныя для дасягнення пастаўленых аб’яднанымі нацыямі мэтаў па пераадоленні непісьменнасці ў свеце.
Таму, паводле прагнозу ЮНЭСКА, 56 краінаў у свеце нават да 2015 года не здолеюць ахапіць пачатковай адукацыяй усіх дзяцей.
РИА «Новости»