77% жыхароў Баранавічаў ужываюць алкаголь на працоўным месцы

Баранавіцкія медыкі за апошнія паўгода правялі агляд працаўнікоў горада на наяўнасць алкаголю ў крыві.
Было праверана больш за 3100 чалавек, якія працуюць у розных сферах. Высветлілася, што 77% з іх ужывалі алкаголь на працоўных месцах.

Як паведамляе наш баранавіцкі карэспандэнт Іван Юрашчык, увогуле з пачатку года значна павялічылася колькасць людзей, якія стала ўжываюць алкаголь і наркотыкі.

“Пад наглядам наркалагічнай службы горада, у якім пражывае 170 тысяч жыхароў, цяпер знаходзіцца каля 7 тысяч чалавек. Гэта на 400 чалавек болей, чым летась. 258 жыхароў патрапілі ў поле зроку праваахоўнікаў з прычыны ўжывання таксічных рэчываў і наркотыкаў. Гэта на 56 асоб больш, чым летась”.