8 кастрычніка — Сусветны дзень яйка
У шмат якіх краінах свету ў другую пятніцу кастрычніка адзначаюць Сусветны дзень яйка. Гэта свята ўсіх аматараў яек, амлетаў, запяканак і яечні. Гісторыя свята такая: у 1996 годзе на канферэнцыі ў Вене Міжнародная яйкавая камісія проста абвясціла гэтае свята. Яна запэўнівае, што існуе шмат прычынаў адзначаць Дзень яйка. Паводле некаторых звестак, сусветным лідэрам у спажыванні яек прызнаюць Японію. Кожны жыхар краіны Ўзыходзячага Сонца з’ядае, у сярэднім, па адным яйку штодня. А вось амерыканцы ўшаноўваюць гэты прадукт іначай — штогод яны ладзяць Дні гіганцкага амлету, паведамляе БЕЛТА.