8 ліпеня Царква дарыць рамонкі мінскім закаханым

Сталічныя закаханыя атрымаюць сёння ў падарунак рамонкі. Такую акцыю з нагоды расійскага дня сям'і, кахання і вернасці зладзілі сябры праваслаўнага братства Архістратыга Міхаіла. Для прапаганды сямейных каштоўнасцяў маладыя пары атрымаюць таксама інфармацыйныя улёткі, паведамляе БелТА. Арганізатары акцыі лічаць, што дата 8 ліпеня павінна стаць дзяржаўным Днём сям'і і ў Беларусі. Гэта найноўшае расійскае свята, яму ўсяго некалькі гадоў. У гэты дзень у расійскіх гарадах праходзяць выставы, канцэрты і шлюбныя ўрачыстасці, а таксама святы сямейнай творчасці ды конкурс "Кніга сямейных рэкордаў".
 
Згодна з  праваслаўным календаром,у дзень сям'і шануюць святых князя Пятра Мурамскага і яго жонку Фяўронію.