80-гадовая жанчына на легкавым аўтамабілі збіла 8 дзяцей

80-гадовая жанчына на легкавым аўтамабілі збіла 8 дзяцей

У англійскім горадзе Ліверпуль 80-гадовая жанчына на легкавым аўтамабілі збіла 8 дзяцей. На Peugeot яна заехала на тратуар у групу 11-13-гадовых дзяўчынак, якія пасля заняткаў у школе чакалі сваіх аўтобусаў. Некаторыя з іх атрымалі сур'ёзныя траўмы, іх шпіталізавалі. Траўмы атрымала і кіроўца аўтамабіля, яе не арыштоўвалі. Паліцыя праводзіць расследаванне, піша telegraph.co.uk.