819 навучэнцаў і студэнтаў атрымаюць "прэміі Лукашэнкі"

Аляксандр Лукашэнка заахвоціць грашовымі прэміямі 819 навучэнцаў і студэнтаў, піша telegraf.by.

Выплаты адораным маладым людзям складуць амаль 150 млн рублёў. "Прэміі Лукашэнкі"  знойдуць пераможцаў міжнародных канферэнцый, міжнароднай алімпіяды экалагічных праектаў, Балтыйскага навукова-інжынернага конкурсу.

Ад 140 тыс. да 245 тыс. рублёў атрымаюць і 655 пераможцаў алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах.