83-гадовую манашку судзяць за антыядзерную акцыю
Амерыканка Меган Райс летась незаконна пранікла ў сховішча з ўзбагачаным уранам. Ёй і яшчэ дваім антыядзерным актывістам паграджае турма.
У 2012 годзе яны разрэзалі жалезныя краты, што абкружалі комплекс у горадзе Оак-Рідж, штат Тэнесі, і праніклі ў самыя ахаваныя зоны ўстановы. Там актывісты развесілі плакаты і нанеслі невялікія пашкоджанні на сцяне, інфармуе ВВС.
Сястра Меган заявіла ў судзе, што не раскайваецца ў сваіх дзеяннях і шкадуе толькі пра тое, што чакала 70 гадоў, каб выразіць сваю пазіцыю.