87-гадовы кітаец стаў самым старым студэнтам

87-гадовы Ван Цзяньбан, жыхар кітайскага горада Чжэнчжоў паступіў у юрыдычны каледж у гэтым горадзе, стаўшы самым старым студэнтам у краіне. Пра гэта паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на мясцовую вячэрнюю газету "Чжэнчжоў ваньбао".

Па звестках выдання, Ван Цзяньбан вырашыў стаць юрыстам, пасля таго як прайграў у судзе справу аб правах уласнасці на нерухомасць.

Каб заахвоціць свайго пажылога студэнта, кіраўніцтва навучальнай установы вызваліла Ван Цзяньбана ад платы за навучанне, якая перавышае 10 тысяч юаняў або 1 тысячу 300 долараў.