900 чалавек у Брэсце эвакуявалі з-за 66-гадовага пенсіянера

Як паведамляла Еўрарадыё, у другой палове аўторка адбылася эвакуацыя гіпермаркета з-за паведамлення пра выбуховае прыстасаванне, нібыта, у ім закладзенае. Высветлілася, што пра гэта работнікам заявіў невядомы мужчына. Аднак нічога падазронага сапёры не знайшлі.



Як інфармуе БелаПАН, мужчыну знайшлі і затрымалі. Распачатая крымінальная справа.

Здымак з архіву. Фота — Fotolia