98-гадовая італьянка вязала пад заваламі
7 красавіка а 20-й у сярэдняй Італіі зноў адбыўся моцны землятрус у 5,3 пункты паводле Рыхтэра. У найбольш пацярпелым горадзе, Л’Аквілі, зноў заваліліся будынкі. Адна асоба загінула. Колькасць ахвяр землятрусаў сягнула 268 чалавек.
Працягваюцца ратаўнічыя аперацыі. Ратаўнікі 7 красавіка адкапалі 98-гадовую жанчыну, якая правяла пад заваламі больш за 42 гадзіны. Чакаючы ўратавання, бабуля вязала. Пад заваламі застаюцца прынамсі 11 чалавек.
Італьянская прэса піша пра карупцыйныя скандалы: грошы, скіраваныя на сэйсмаўстойлівае будаўніцтва, чыноўнікі ў шэрагу выпадкаў прамантачылі. На поўдні Італіі гэтымі грашыма ўмацавалася мафія.
Gazeta.pl