ААЭ перасцерагае Іран ад атак па краінах Персідскага заліву
Анвар Гаргаш / AP/Jon Gambrell
"Вайна вядзецца не з вашымі суседзямі". ААЭ перасцерагае Іран ад атак па краінам Персідскага заліву.
"Іранская агрэсія супраць дзяржаў Персідскага заліва была пралікам і ізалявала Іран у крытычны момант. Ваша вайна вядзецца не з вашымі суседзямі", — заявіў дарадца прэзідэнта ААЭ Анвар Гаргаш.
"Вярніцеся да здаровага сэнсу […] і паводзьце сябе з суседзямі рацыянальна і адказна, перш чым кола ізаляцыі і эскалацыі пашырыцца".
Пад іранскімі ўдарамі апынуліся Бахрэйн, Саудаўская Аравія, ААЭ, Катар і Кувейт.