ААН навучыць жыхароў беларускіх мястэчак карыстацца крэдытамі
30 верасня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры прайшла нарада, прысвечаная рэалізацыі курса "Плануй сваю будучыню" у межах сумеснага праекта Нацбанка і ПРААН "Спрыянне развіццю мікрафінансавання ў Рэспубліцы Беларусь".
Асноўная мэта праекта – дапамагчы малазабяспечаным беларусам і людзям, якія жадаюць распачаць ўласны малы бізнес, атрымаць магчымасць пісменна карыстацца фінансава-крэдытнымі рэсурсамі.
Сённяшняя нарада мела на мэце вызначэнне партнёрскіх арганізацый, якія будуць ладзіць адукацыйныя курсы ў дробных беларускіх гарадах. У нарадзе бралі ўдзел больш за 70 прадстаўнікоў ВНУ, банкаў і іншых камерцыйных арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў прадпрымальнікаў, сацыяльных работнікаў. Распавядае кіраўнік праекта ААН "Спрыянне развіццю мікрафінансавання ў Рэспубліцы Беларусь" Юрый Малафей:
Юрый Малафей: “З пададзеных сёння заявак будзе вызначана як мінімум 15 арганізацый, якія прэзентуюць нам як мінімум 20 трэнераў. І на гэтай падставе будуць вызначаныя першыя, пілотныя пляцоўкі, дзе гэты курс будзе праходзіць”.
Юрый Малафей таксама спадзяецца на супрацоўніцтва з Міністэрствам адукацыі. Ён плануе пераканаць чыноўнікаў у важнасці і перспектыўнасці праграмы, каб праз нейкі час уключыць яе ў школьную праграму. Так, як гэта было зроблена ў Казахстане некалькі гадоў таму.